Беларускія навукоўцы і творцы просяць міжнародную супольнасьць дапамагчы наладзіць перамовы ў краіне

Разгон пратэсту ў Менску 8 верасьня 2020

«Мы ўпэўнены, беларускае грамадзтва гатовае самастойна вырашаць будучыню сваёй краіны, і спадзяёмся на ваша садзейнічаньне ў ініцыяваньні перамоўнага працэсу паміж Каардынацыйнай радай і прадстаўнікамі дзейнай улады. Толькі мірныя перамовы змогуць вярнуць краіну ў рэчышча законнасьці і прыхільнасьці гуманістычным каштоўнасьцям», – гаворыцца звароце.

Аўтары звароту пералічваюць патрабаваньні: спыненьне гвалту, вызваленьне палітвязьняў і новыя прэзыдэнцкія выбары.

Зварот адкрыты для подпісу, пад ім ужо падпісаліся пісьменьнікі Сьвятлана Алексіевіч, Альгерд Бахарэвіч, Юлія Цімафеева, Дзьмітры Строцаў, Тацяна Нядбай, Сяргей Харэўскі, выдавец Ігар Логвінаў ды іншыя.