У кватэрах прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады Калесьнікавай, Знака і Салея ператрусы

Сябры Каардынацыйнай рады затрыманыя або вывезеныя за межы Беларусі

У розных частках Менску паралельна адбываюцца ператрусы ў чальцоў Каардынацыйнай рады і штабу зьняволенага прэтэндэнта ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі, паведамляюць у Каардынацыйнай радзе.

Вядома, што цяпер праваахоўнікі працуюць у кватэры Максіма Знака, якога затрымалі раніцай 9 верасьня. Ля дома заўважылі машыны без рэгістрацыйных нумароў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрымалі Максіма Знака з Каардынацыйнай рады

Таксама адбываецца ператрус у кватэры Марыі Калесьнікавай, чыё месцазнаходжаньне па-ранейшаму невядомае. Ля пад’езду і на лесьвічных пляцоўках сілавікі ў балаклавах, усярэдзіну нікога не пускаюць, паведамляе «Эўрарадыё».

Пачаўся вобшук у юрыста Ільлі Салея, які абараняе інтарэсы арыштаванага экс-банкіра Віктара Бабарыкі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адвакат Калесьнікавай дагэтуль ня ведае, дзе знаходзіцца Марыя

Напярэдадні Аляксандар Лукашэнка заявіў, што не зьбіраецца весьці перамовы з Каардынацыйнай радай, бо ня ведае, адкуль зьявіліся гэтыя людзі.

Зь сямі сяброў прэзыдыюму гэтай грамадзянскай плятформы застаецца на волі ў Беларусі толькі нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яны хочуць разарваць усе сувязі з брацкай Расеяй». Лукашэнка заявіў, што ня будзе размаўляць з Каардынацыйнай радай