Дачку журналісткі Tut.by Галіны Ўласік Валерыю Ўласік абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў, а таксама ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.
Валерыю забралі ў Маскоўскае РУУС.
«Раніцай нехта званіў у дзьверы, жанчыны не адчынілі. Суседзі казалі, што бачылі ў двары трох сілавікоў у балаклавах. Урэшце у кватэру яны трапілі і кажуць, што ёсьць пастанова аб завядзеньні крымінальнай справы на Валерыю і санкцыя на ператрус», — паведаміла Свабодзе Галіна Ўласік.
Валерыя Ўласік працуе ў рэклямным бізнэсе.
У 11.22 Tut.by паведаміў, што сьледчая група пакінула кватэру Ўласік. У апэратыўнікаў няма пытаньняў да Галіны Ўласік, а справа тычыцца выключна ейнай дачкі.
Галіна Ўласік — адна з фігурантак «справы БелТА» 2018 года. Пасьля вызваленьня яна расказала, што сьледчыя патрабавалі ад яе абгаварыць галоўную рэдактарку партала Марыну Золатаву.