У Празе ва ўзросьце 82 гадоў памёр чэскі кінарэжысэр, актор і сцэнарыст Іржы Мэнцэль. Пра гэта паведаміла ягоная ўдава на сваёй старонцы ў Facebook. Прычына сьмерці не ўдакладняецца.
Іржы Мэнцэль зьяўляецца адным з прадстаўнікоў новай хвалі ў чэскім кіно 1960-х гадоў. У 1968 годзе ён атрымаў другі чэскі «Оскар» — у намінацыі «Найлепшы фільм на замежнай мове» за фільм «Цягнікі пад пільным наглядам». Стужка створаная па матывах раману Багуміла Грабла.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Багуміл Грабал, або За што любіць ЧэхіюДругая стужка, зьнятая таксама паводле Грабла ў 1966 годзе, у камуністычнай Чэхаславаччыне была забароненая, выйшла на экран толькі ў 1990 годзе і адразу атрымала галоўны прыз Бэрлінскага кінафэстывалю.
У 1994 годзе Менцэль зьняў фільм па рамане Ўладзіміра Войнавіча «Жыцьцё і незвычайныя прыгоды салдата Івана Чонкіна». Фільмаграфія Іржы Мэнцаля налічвае больш за 20 карцін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Гэта недапушчальна», — апошняе інтэрвію Войнавіча было пра рэстаран ля Курапатаў