«Усё гэта — нягледзячы на арышты, запужваньне і гвалт». Вярхоўны прадстаўнік ЭЗ уражаны беларускімі пратэстамі

Жузэп Бурэль (Josep Borrell)

Жузэп Бурэль, вярхоўны прадстаўнік ЭЗ у пытаньнях замежнай палітыкі і палітыкі бясьпекі, уражаны беларускімі пратэстамі супраць фальсыфікацыі выбараў.

«Зноў уражальныя масавыя дэманстрацыі ў Менску і іншых гарадах паказваюць рашучасьць беларускага народу дамагчыся сваіх свабодаў, правоў і дэмакратыі.

Усё гэта — нягледзячы на арышты, запужваньне і гвалт з боку беларускіх уладаў.

Патрэбен усебаковы нацыянальны дыялёг», — напісаў Жузэп Бурэль у сваім твітэры.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Марш адзінства» ў Менску скончыўся брутальнымі затрыманьні і пабітымі шыбамі. ФОТА, ВІДЭА