Як у Менску праходзіў «Марш адзінства». ШМАТ ФОТА

Яшчэ да пачатку акцыі сілавікі ачапілі калючым дротам стратэгічныя аб’екты — стэлу ля музэя гісторыі вайны і Палац Рэспублікі. Там стаяць вайскоўцы

На Кастрычніцкай плошчы ў Менску – вайскоўцы пад чырвона-зялёнымі сьцягамі

Паўсюль згрупаваныя міліцыянты і вайскоўцы

Шматтысячная калёна выйшла на праспэкт на Кастрычніцкай плошчы

АМАП перакрыў рух на праспэкце Незалежнасьці паміж ГУМам і Нацбанкам

Сілавікі заблякавалі вуліцу Леніна каля будынку Нацбанку Беларусі

Пратэстоўцы пазуюць на фоне кардону спэцтэхнікі і сілавікоў

Велізарны бел-чырвона-белы сьцяг на скрыжаваньні вуліц Леніна і Інтэрнацыянальнай

Людзі з плякатамі стаяць на мосьце на Нямізе

Калёна мінае Палац спорту ў кірунку стэлы

Па ацэнкаў карэспандэнтаў Свабоды, людзей сёньня ня менш, чым на маршах у папярэднія нядзелі

Паміж узброенымі сілавікамі на пляцоўцы каля стэлы і пратэстоўцамі — калючы дрот

Калі пайшоў дождж, дэманстранты занялі ўсю паркоўку каля гатэлю «Вікторыя», якая знаходзіцца насупраць Палаца Незалежнасьці.

Людзі ў парку Перамогі, побач з Палацам Незалежнасьці

Каля 18.00 на скрыжаваньні вуліц Леніна і Інтэрнацыянальнай. Кардон сілавікоў на шляху людзей, якія вяртаюцца з боку стэлы 

Тым часам каля кардону каля рэзыдэнцыі Лукашэнкі яшчэ засталіся людзі. Няшмат

Каля 18.30 у парку Перамогі, што побач з Палацам Незалежнасьці, пачаліся затрыманьні.

За разгонам назіраюць прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Натальля Эйсмант і Дзьмітры Паўлічэнка, экс-камандзір вайсковай часткі 3214, якога падазравалі ў зьнікненьні апанэнтаў рэжыму

АПАМ і супрацоўнікі ў цывільным жорстка затрымлівалі ў тым ліку і жанчын

Людзі ў масках пасьля таго, як яны разьбілі шкляныя дзьверы ў кавярні ў раёне Нямігі