Сайт газэты «Народная воля» не працуе. У рэдакцыі думаюць, што яго ўзламалі

Друкаваны наклад «Народнай волі»

6 верасьня перастаў адкрывацца сайт газэты «Народная воля». У Telegram-канале выданьня гаворыцца, што, паводле папярэдняй ацэнкі, гэта ўзлом.

Пры спробе пераходу ў карыстальнікаў з антывірусам зьяўляецца надпіс: «Заблякаваны вэб-адрас, які можа быць выкарыстаны зламысьнікамі для нанясеньня шкоды кампутару і пэрсанальных дадзеных». Альбо адбываецца пераадрасацыя на іншы рэсурс.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Блякада газэты з боку ўладаў працягваецца». Рэдакцыя «Народнай Волі» зьвярнулася па дапамогу 

Дзяржаўны «Беларускі дом друку» адмаўляецца друкаваць газэту «Народная воля», наклад выдаюць у Расеі. Пры гэтым службы экспэдыцыі ня хочуць дастаўляць наклад падпісчыкам і праз кіёскі.

На распараджэньне Апэратыўна-аналітычнага цэнтру раней ужо заблякавалі некалькі дзясяткаў сайтаў незалежных СМІ і грамадзка-палітычных рухаў.