Беларускія жанчыны выйшлі на галоўную плошчу Прагі на акцыю салідарнасьці. ФОТА

Перад пачаткам акцыі.

У суботу 5 верасьня, у дзень жаночых маршаў у Менску і іншых гарадах Беларусі, беларускі Прагі таксама арганізавалі акцыю салідарнасьці на Вацлаўскай плошчы.

Па Менску прайшоў «Жаночы марш». ФОТА, ВІДЭА

У цэнтры чэскай сталіцы прагучалі беларускія народныя песьні, вершы клясыкаў беларускай літаратуры, а таксама песьні «Пагоня», «Простыя словы», «Тры чарапахі», «Перемен».

Пад вечар да жанчын далучыліся і мужчыны.

Беларускі Прагі выйшлі на акцыю салідарнасьці