Ціханоўская, Калесьнікава і Цапкала зьняпраўдзілі чуткі пра раскол. ВІДЭА

Вераніка Цапкала, Сьвятлана Ціханоўская і Марыя Калесьнікава

Сьвятлана Ціханоўская ў жывым эфіры адказала на пытаньні беларусаў. Падчас трансьляцыі яна зьняпраўдзіла чуткі, што пасьля анонсу аб стварэньні партыі Віктара Бабарыкі ў шэрагах аб’яднанага штабу і Каардынацыйнай рады адбыўся раскол.

Напрыканцы трансьляцыі да эфіру далучыліся Марыя Калесьнікава і Вераніка Цапкала, які пацьвердзілі словы Ціханоўскай.

«Мы разам, як разам і ўвесь беларускі народ», — сказала Ціханоўская.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лукашэнка больш не прадстаўляе Беларусь». Прамова Сьвятланы Ціханоўскай на пасяджэньні Рады бясьпекі ААН