Кіраўнік БПЦ заклікаў да малітвы за Беларусь ува ўсіх храмах у нядзелі

Кіраўнік Беларускага экзархату РПЦ Веньямін

Кіраўнік Беларускага экзархату РПЦ япіскап Веньямін зьвярнуўся з просьбай узьнесьці 6 верасьня ўва ўсіх храмах і манастырах краіны саборную малітву за Беларусь.

Веньямін прапанаваў праводзіць саборную малітву штонядзелі да часу, «пакуль зноў ня вернецца ў нашу Айчыну спакой і мір», паведамляе «Інтэрфакс».

6 верасьня патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл узьвядзе ў сан мітрапаліта япіскапа Менскага і Заслаўскага Веньяміна, новага экзарха ўсяе Беларусі. Адпаведная багаслужба пройдзе ў Маскве.