У Беларусі 9 новых палітычных вязьняў. Агулам — 49 

Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», палітычных вязьняў у Беларусі зноў паболела, адразу на 9 чалавек.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 9 чалавек. Усяго ў Беларусі такіх ужо 41

Раман Багнавец, Данііл Богнат, Дзьмітры Кубараў, Віктар Панцялееў, Віталь Пракапчук, Ягор Пракапчук, Вячаслаў Рагашчук, Артур Халімончык, Алег Рубец, якім прад’яўленыя абвінавачваньні паводле артыкулу 293 КК (масавыя беспарадкі), прызнаныя палітычнымі зьняволенымі.

Праваабаронцы лічаць іх перасьлед палітычна матываваным і зьвязваюць яго з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказваньня свайго меркаваньня адносна абвешчаных вынікаў выбараў прэзыдэнта.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы запатрабавалі ў ААН расьсьледаваць сыстэматычныя катаваньні ў Беларусі

Беларуская праваабарончая супольнасьць патрабуе неадкладнага вызваленьня палітвязьняў і спыненьня іх крымінальных спраў.

Паводле стану на 4 верасьня, агулам у Беларусі 49 палітычных зьняволеных.