«Чырвоная і белая»: украінскі гурт запісаў песьню салідарнасьці па-беларуску. ВІДЭА

Акцыя салідарнасьці на Браслаўшчыне

Кіеўскі гурт «Пирятин» запісаў песьню па-беларуску «Чырвоная і белая». Як пішуць самыя музыкі, гэта жэст салідарнасьці зь беларускім народам, які змагаецца за права на свабоду ад тыраніі.

Песьня прысьвечана колерам беларускага нацыянальнага сцяга і людзям, якіх ён аб’ядноўвае. Тэкст для песні напісаў паэт Алесь Плотка, а ў відэа скарыстаныя кадры акцыяў пратэсту ў Беларусі.

Сьпявак гурту Іван Семясюк кажа:

«Маем надзею, што песня падбадзёрыць беларусаў і нагадае, што яны не самотныя ў сваіх памкненьнях і акцыях. Шмат хто з нашых сяброў-беларусаў быў з намі фізычна і маральна ў вызначальныя для Ўкраіны часы. Таму сёньня мы ўважліва сочым за разьвіцьцём падзеяў, жадаем посьпеху і пад’ёму агульнанацыянальнай справы! Жыве Беларусь!».