Жанчыны сабраліся ля стэлы ў Менску, каб адзначыць перамогу на фашызмам 

Ля стэлы «Менск — горад-герой» праходзіць акцыя жанчын пад назвай «Дзень перамогі над фашызмам».

Гэты дзень гістарычны: 2 верасьня 1945 году капітуляцыю ў Другой сусьветнай вайне абвясьціла Японія — апошні з гітлераўскіх саюзьнікаў.

Міліцыянты папярэджваюць, што мерапрыемства несанкцыянаванае, і пагражаюць прававымі наступствамі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Жаночы марш у цэнтры Менску пры жывым Лукашэнку? Done!»

«Увечары страшна выйсьці з дому. Карнікі ў чорным катуюць людзей, заганяюць мірных жыхароў у храм і замыкаюць дзьверы. Кожны беларус зь дзяцінства ведае, як гэта называецца. Фашызм. Нашы бабулі адолелі фашыстаў. Яны ваявалі і партызанілі, стаялі ля станка, лячылі параненых і гадавалі дзяцей. Дзякуючы ім беларусы выжылі як народ і захавалі свае каштоўнасьці: чалавечнасьць і годнасьць. Мы таксама пераможам! Таму цудоўныя беларускія дзяўчаты зноў выходзяць на вуліцы!», — гаворыцца ў паведамленьні ініцыятывы Girl Power Belarus.