Міліцыя адпусьціла большасьць студэнтаў, затрыманых на менскай акцыі пратэсту

Затрыманьні студэнтаў у Менску, 1 верасьня.

Адпусьцілі амаль усіх затрыманых на сёньняшнім маршы студэнтаў у раёне плошчы Перамогі ў Менску, піша «Белсат».

Яны былі ў Савецкім РУУС, цяпер там застаўся хіба адзін затрыманы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Студэнцкі марш у Менску: дзясяткі затрыманых. ВІДЭА

У Менску 1 верасьня праходзіць студэнцкі марш з патрабаваньнем новых выбараў і спыненьня гвалту.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Патрабаваньні студэнтаў справядлівыя». Вызвалілі выкладчыка БДУ, які спрабаваў абараніць студэнтаў ад затрыманьня