Студэнты лінгвістычнага ўнівэрсытэту прапанавалі Макею падпісаць пэтыцыю за свабодныя выбары. ВІДЭА

Уладзімер Макей

Студэнты МДЛУ каля ўваходу ва ўнівэрсытэт прапанавалі міністру замежных справаў Уладзімеру Макею падпісаць пэтыцыю за свабодныя выбары, але ён адмовіўся, паведамляе «Наша ніва».

24-ы дзень пратэстаў. Усеагульны страйк, Севярынцу прадʼявілі абвінавачаньне

Каб сарваць дэманстрацыі і забастоўкі студэнтаў, у ВНУ сёньня накіравалі чыноўнікаў высокага рангу. На час, калі быў прызначаны збор студэнтаў на акцыі пратэсту, заплянавалі іх сустрэчы з калектывамі.