Кандрусевіч у інтэрвію польскай тэлевізіі: «Ёсьць падставы меркаваць, што выбары праходзілі несумленна»

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіча

Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча не ўпускаюць у Беларусь. Гэтую інфармацыю Свабодзе пацьвердзіў сам герарх, які вяртаўся дадому з Польшчы.

У нядзелю галава Каталіцкай царквы Беларусі даў інтэрвію польскаму хрысьціянскаму тэлеканалу TV Trwam. Партал catholic.by апублікаваў некаторыя выказваньні арцыбіскупа.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мітрапаліта Кандрусевіча памежнікі не ўпусьцілі у Беларусь з тэрыторыі Польшчы. Без тлумачэньня прычын

На думку мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, беларускі народ «дарос да таго, каб адстойваць свае правы, і гэта ўжо іншае пакаленьне, чым 26 гадоў таму».

  • «Ёсьць падставы меркаваць, што выбары праходзілі несумленна. Касьцёл у Беларусі хоча мірнага вырашэньня. Я заклікаў да пакаяньня ўсіх тых, хто быў вінаваты, бо гэта так, і мы не адны. Каталіцкі касьцёл і Праваслаўная царква выступаюць з падобнымі прапановамі».
  • «Ёсьць падзелы. Грамадзтва сёньня падзялілася, і гэта вельмі вялікая небясьпека, бо людзі часта ня чуюць голасу Касьцёла, што, нягледзячы на цяжкасьці, нягледзячы на тое, што людзі пацярпелі, аднак хрысьціянскі падыход павінен быць такім, каб прабачыць. Я баюся, што можа дайсьці да зьвядзеньня рахункаў, а гэта пагражае грамадзянскай вайной».
  • «Часам дзеяньні міліцыі ці спэцыяльных службаў бывае цяжка зразумець. Напрыклад, у Чырвоным касьцёле заблякавалі ўсе ўваходы. Там знаходзіліся людзі, якія маліліся і не маглі выйсьці, бо іх там пэўны час трымалі. Каму такое спатрэбілася? Незразумела. Празь нейкі час усе выйшлі. Гэта вядзе да непатрэбнага падзелу ў грамадзтве, і гэта вельмі небясьпечна. Сёньня беларускае грамадзтва вельмі моцна падзелена», — заўважыў кіраўнік беларускага каталіцкага эпіскапату.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнікі Каталіцкай і Праваслаўнай цэркваў заклікалі да малітвы за Беларусь