МУС: Колькасьць затрыманых удзельнікаў пратэставых акцый у Менску павялічылася з 125 да 140

30 жніўня ў Менску. Ілюстрацыйнае фота.

Пра гэта паведаміла расейскаму інфармацыйнаму агенцтву ТАСС прэс-сакратар МУС Беларусі Вольга Чамаданава.

«Затрыманьне праходзіла ў рамках адміністрацыйнага працэсу. У дачыненьні да іх распачаты адміністрацыйны працэс за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Абстаноўка стала нашмат спакайнейшая, людзей на вуліцах меней. Яна кантралюецца», — сказала Чамаданава.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьпіс затрыманых па ўсёй Беларусі 30 жніўня
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 22-і дзень пратэстаў. Марш міру і незалежнасьці ў Менску і іншых гарадах Беларусі