Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьпіс затрыманых па ўсёй Беларусі 30 жніўня

абноўлена

«Марш міру і незалежнасьці» ў Менcку 30 жніўня
«Марш міру і незалежнасьці» ў Менcку 30 жніўня

Паводле інфармацыі МУС, за ўдзел у акцыі пратэсту ў Менску затрыманыя 140 чалавек.

У Менску на плошчы Незалежнасьці каля 14 гадзіны пачаліся кропкавыя затрыманьні. Праваабаронцы адзначаюць, што пераважна затрымлівалі мужчын. Праваабарончаму цэнтру «Вясна» вядома, што ў Менску затрыманыя:

  • Акуліч Ігар
  • Ахрэм Ягор
  • Багуцкі Павал
  • Балановіч Ягор
  • Бандарчык Аляксандар
  • Баравік Аляксандар
  • Баравік Аляксей
  • Баравік Андрэй
  • Басаў Максім
  • Басенка Максім
  • Бацюшкоў Антон
  • Быкоўскі Вячаслаў
  • Вашкевіч Юры
  • Вількевіч Аляксей
  • Волкаў Сяргей — дастаўлены ў ЦІП на Акрэсьціна
  • Вярбіцкая Натальля — адпусьцілі з аўтазака
  • Галіеўскі Аляксей
  • Грыневіч Аляксей
  • Жоўна Міхаіл
  • Жукаў Сяргей
  • Запрудзкі Ігар — адпусьцілі
  • Запрудзкі Ігнат — адпусьцілі
  • Зарыхта Аляксандар
  • Івашкевіч Яўген
  • Кавалеўскі Дзяніс
  • Кабярэц Аляксандар
  • Каваленка Павал — непаўналетні
  • Кавалёнак Кірыл
  • Кавалькоў Максім
  • Казека Сяргей — затрыманы за пашкоджаньне міліцэйскага мікрааўтобуса, быў зьбіты пры затрыманьні
  • Калін Аляксандар
  • Калыганаў Іван — карэспандэнт ТАСС, дастаўлены ў Кастрычніцкі РУУС, адпусьцілі пасьля праверкі дакумэнтаў
  • Калькоў Уладзіслаў
  • Каралевіч Яўген
  • Карніевіч Канстанцін
  • Касакоўскі Дзьмітрый
  • Кебіч Павал
  • Кішкурна Мікалай
  • Кішкурна Ягор
  • Кляшторны Андрэй
  • Косінаў Дзьмітрый
  • Крахоткін Ягор
  • Крывецкі Аляксандар
  • Крэнь Юры
  • Ламан Валерый
  • Лахардаў Дзьмітрый
  • Лойка Аляксандар
  • Луцік Анатоль — адпусьцілі
  • Лысакоўскі Арцём — непаўналетні
  • Лыскавец Яраслаў
  • Лянцэвіч Аляксандар
  • Маеўскі Юры — адвезьлі ў ІЧУ г. Жодзіна
  • Макаўчык Мікалай
  • Макаед Міхаіл
  • Макарэвіч Андрэй
  • Максіменка Ігар
  • Малайчук Сяргей
  • Марозаў Ігар
  • Марозаў Ягор
  • Марышаў Павел — грамадзянін РФ
  • Нарольскі Андрэй
  • Нікалаеў Арцём
  • Нікіценка Арцёмій
  • Нікіцін Сяргей
  • Паканечны Сяргей
  • Паляшчук Аляксандар
  • Пасажэньнікаў Максім — дастаўлены ў ЦІП на Акрэсьціна
  • Прыгодзіч Станіслаў
  • Пудзянкоў Раман
  • Пупко Васіль
  • Пятруцік Назар
  • Рак Сяргей
  • Ралінскі Аляксей
  • Расолька Павел — затрыманы за пашкоджаньне міліцэйскага мікрааўтобуса, быў зьбіты пры затрыманьні
  • Рудэнка Аляксандар
  • Русак Дзяніс
  • Сачышын Дзяніс — непаўналетні
  • Скаралёў Аляксей
  • Скаралёў Артур
  • Слаўнікаў Аляксандар
  • Смольскі Ўладзімер — дастаўлены ў ЦІП на Акрэсьціна
  • Сьпечанок Павел
  • Судноўскі Станіслаў
  • Супрановіч Сяргей
  • Тарасюк Дзьмітрый
  • Татур Уладзіслаў — дастаўлены ў ЦІП на Акрэсьціна
  • Уласовіч Дзіяна — адпусьцілі
  • Хісамаў Яўген — вязуць у ІЧУ г. Жодзіна
  • Хохлаў Дзьмітрый — грамадзянін РФ
  • Шавель Глеб — непаўналетні
  • Шавыра Раман
  • Шыла Іван
  • Шкуратаў Віталь
  • Шкурко Юры
  • Чарвінскі Аляксей — затрыманы за пашкоджаньне міліцэйскага мікрааўтобуса
  • Цімко Аляксей
  • Цынкевіч Ягор
  • Юхновіч Ільля
  • Якушаў Арцём
  • Яроменка Антон

Фаніпаль

У Фаніпалі затрыманыя:

  • Кішкурна Мікалай
  • Кішкурна Ягор

Жодзіна

У Жодзіне быў затрыманы Дзьмітрый Сямашка. Магчыма, гэта яго брутальна затрымлівалі міліцыянты, выкарыстоўваючы прыём здушэньня.

Пінск

Паведамляецца, што быў затрыманы Антонік Віктар.
Як паведамляе БАЖ, у Пінску зьнік карэспандэнт «Мэдыя-Палесься» Яўген Нікалаевіч. Відавочцы расказалі, што яго з камэрай двое міліцыянтаў павялі ў свой аўтамабіль.

Орша

Вядома, што ў Оршы затрыманыя сама меней двое. Адзін зь іх — Болдыраў Аляксей.

Магілёў

Як піша Белсат, за мітынгоўцамі ў Магілёве езьдзіць шэры бус і выцягвае людзей з натоўпу. Пакуль ня масава, а кропкава. Забралі маладога хлопца з нацыянальным сьцягам. Людзі яго адбіць не змаглі.
Таксама на вуліцы Першамайскай у раёне кінатэатру «Чырвоная Зорка» затрыманы малады хлопец на ровары, паведамляе TUT.BY. Хлопца затрымалі «коратка стрыжаныя мужчыны ў цывільным» і завялі ў мікрааўтобус.

Затрымалі журналіста 6tv.by Алеся Сабалеўскага. Мажораў Павел быў затрыманы на вул. Піянэрскай у Магілёве.

Горадня

У Горадні АМАП затрымаў каля 16 гадзіны мужчыну, загрыміраванага пад Лукашэнку, з плякатам «Прэзыдэнт ненастаяшчы». Гэта Андрэй Януковіч.

Каля свайго дому была затрыманая міжнародная сакратарка Беларускага незалежнага прафсаюзу Лізавета Мерляк.

Шыкуць Віктар быў затрыманы ў раёне вул. Пралетарскай, каля школы № 5.

Каля 18.30 на аўтавакзал пад’ехалі два мікрааўтобусы з АМАПам. Пачаліся затрыманьні.

Рэчыца

У Рэчыцы затрыманыя:

  • Агафонаў Мікалай (рух «За свабоду») — адпусьцілі да суду
  • Алмаеў Аляксандар
  • Змушко Аляксей (БХД)
  • Гапоненка Тацяна — адпусьцілі да суду
  • Шчучко Юры
  • Арцём (прозьвішча ўдакладняецца)

Горкі

У Горках затрымалі Віктара Каралькова і Андрэя Юркова. Быў затрыманы непаўналетні сын рэдактаркі газэты «Ўзгорак» Галіны Буднай, пазьней яго адпусьцілі.

Слуцак

У Слуцку быў затрыманы Дзьмітрый Кастуноў.

Гомель

Журналістка Ларыса Шчыракова паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, што яе затрымалі супрацоўнікі міліцыі каля дому і вязуць у РАУС Гомельскага раёну.

Бабруйск

У Бабруйску зноў затрымалі актывіста зь «Белшыны» Вiталя Красьнiцкага, паведамляе Белсат.

Берасьце

У Берасьці ў 17:30 затрымалі Галіну Лесьняк, яе даставілі ў Ленінскі РАУС. Верагодна, пакінуць да суду. Таксама затрыманы Якаў Несяненка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG