Гарадзенкі засьпявалі «Купалінку» ў гандлёвым цэнтры. ВІДЭА

Акцыя салідарнасьці ў Горадні

Дзясяткі гарадзенак засьпявалі «Купалінку» ў гандлёвым цэнтры «Трыніці» ў Горадні 29 жніўня.

Наведнікі цэнтру пляскалі дзяўчатам, скандавалі «Верым, можам, пераможам», «Жыве Беларусь», «Не забудзем, не даруем», «Кожны дзень».

Падчас флэшмобу гарадзенец Дзяніс зрабіў прапанову сваёй дзяўчыне Натальлі. Яна адказала: «Так».

Пара сустракаецца два гады. Як расказаў Дзяніс, ён вырашыў сказаць Натальлі тое, што даўно хацеў, у прысутнасьці годных людзей.

«Цяпер так шмат кепскага адбываецца. Хочацца нечага добрага», — дадаў ён.

Напрыканцы флэшмобу ў цэнтар прыйшлі два міліцыянты з рупарам. Аднак ніхто ўжо не сьпяваў і ня пляскаў. Затрыманьняў не было відаць.