Пасьля зьбіцьця на Акрэсьціна мужчыну ледзь не ампутавалі нагу

Your browser doesn’t support HTML5

Пасьля зьбіцьця ў ізалятары на Акрэсьціна 33-гадоваму Алексею Жуку зрабілі шэраг апэрацый на назе, яму наклалі каля 30 швоў. Паводле словаў лекараў, калі б ён зьвярнуўся па дапамогу на дзень пазьней, яму б ампутавалі нагу.

У знак пратэсту супраць гвалту бацька Аляксея, трактарыст МТЗ, пачаў штодня выходзіць на мірныя акцыі.