Польшча аднаўляе выдачу візаў беларусам

Польска-беларуская мяжа

— Мы распрацоўваем праграмы дапамогі нашым усходнім суседзям, — паведаміў кіраўнік офісу польскага прэм’ера Міхал Дворчык. — Учора прэмʼер прыняў рашэньне аднавіць нармальную працу консульстваў і выдачу візаў. Дагэтуль яны выдаваліся толькі людзям, якія прыехалі ў Польшчу са службовымі ці гуманітарнымі мэтамі. Цяпер консульствы зноў змогуць выдаваць беларусам візы.

Украіна ў сувязі з пашырэньнем маштабаў пандэміі каранавірусу ўводзіць забарону на ўезд іншаземцаў на сваю тэрыторыю.

У той жа час, як паведаміў міністар унутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў, будуць дзейнічаць выключэньні, у тым ліку і для грамадзян Беларусі, вымушаных уцякаць са сваёй краіны пад пагрозай рэпрэсій за ўдзел у масавых акцыях пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна з 29 жніўня да 29 верасьня закрывае мяжу. Для рэпрэсаваных беларусаў уезд застанецца адкрытым

Літва таксама з прычыны пасьлявыбарчай сытуацыі дазволіла ўезд беларусам, якія едуць з «асаблівымі гуманітарнымі палітычнымі мэтамі». З асаблівых гуманітарных прычынаў у Літву могуць уехаць ахвяры рэпрэсій.