Reuters: Самалёт ФСБ Расеі другі раз пасьля выбараў прыляцеў у Менск

Кіраўнік ФСБ Аляксандар Бортнікаў

Расейскі самалёт, які перавозіць высокіх урадоўцаў, у тым ліку кіраўніка Фэдэральнай службы бясьпекі, другі раз пасьля выбараў 9 жніўня прыляцеў у Менск. Як паведамляе агенцтва Reuters, не ўдалося высьветліць, хто быў на борце самалёта.

Мінулым разам гэты самалёт Ту-214ВПУ (вышынны пункт кіраваньня) спэцыяльнага лётнага атраду «Расея» на кароткі час прылятаў у Менск 18 жніўня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Пуцін ратуе Лукашэнку. Тлумачыць расейскі палітоляг

Як паведамляла ў 2013 годзе выданьне «Бизнес-online» са спасылкай на гендырэктара Казанскага авіяцыйнага заводу, гэты самалёт быў пабудаваны спэцыяльна для Фэдэральнай службы бясьпекі.

Дадзеныя з адкрытых крыніц сьведчаць, што на Ту-214ВПУ RA-64523 можа ажыцьцяўляць пералёты дырэктар расейскай спэцслужбы Аляксандар Бортнікаў. Так, напрыклад, у лютым 2015 году агенцтва РИА Новости паведамляла пра візыт Бортнікава ў Вашынгтон, тады ж у сталіцы ЗША прызямліўся згаданы борт.

Your browser doesn’t support HTML5

Былы пасол ЗША ў Беларусі: Крэмль займае пазыцыю чаканьня. ВІДЭА