Каардынацыйная рада патрабуе ад Сьледчага камітэту расьсьледаваць факты міліцэйскага гвалту 

Чальцы Каардынацыйнае рады каля Сьледчага камітэту

Сябры Каардынацыйнай рады зьвярнуліся ў Сьледчы камітэт Беларусі з просьбай расьсьледаваць ужываньне сілы праваахоўнікамі на масавых вулічных акцыях пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.

«Марыя Калесьнікава, Павал Латушка і Лілія Ўласава ад сябе асабіста аднесьлі ў Сьледчы камітэт заяву з просьбай правесьці праверку па фактах залішняга прымяненьня сілы і жорсткасьці на вулічных акцыях 9-12 жніўня», — сказаў «Інтэрфаксу» выканаўчы сакратар рады Іван Краўцоў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы павінны перамагчы духам і сілай сваіх перакананьняў». Алексіевіч пабывала на допыце ў Сьледчым камітэце. ВІДЭА, ФОТА

Раней аналагічная заява ўжо была пададзеная ў Генэральную пракуратуру Беларусі. Менавіта гэтае ведамства распачало крымінальную справу супраць Кааардынацыйнай рады за спробу «захопу ўлады».

Шэраг чальцоў прэзыдыюму рады з гэтай нагоды дапытаныя, уключна з нобэлеўскай ляўрэаткай Сьвятланай Алексіевіч.