Пашпарты расейскіх журналістаў, у якія паставілі штамп пра забарону на пяць гадоў уяжджаць у Беларусь, лічацца ў Расеі сапсаванымі, паведаміла «РИА Новости» з спасылкай на МУС Расеі.
«У адпаведнасьці з пунктам 6 пастановы ўраду РФ «Пра зацьверджаньне палажэньня аб пашпарце грамадзяніна Расейскай Фэдэрацыі» забараняецца ўносіць у пашпарт зьвесткі, пазнакі і запісы, не прадугледжаныя гэтым палажэньнем. Пашпарт, у які ўнесеныя зьвесткі, пазнакі ці запісы, не прадугледжаныя гэтым палажэньнем, ёсьць несапраўдным», — гаворыцца ў адказе ведамства на запыт агенцтва.
У той жа час у МУС Расеі адзначылі, што, паколькі віна ўладальніка пашпарта адсутнічае, караць журналістаў за гэта ня будуць.
Некалькі расейскіх журналістаў затрымалі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Некаторым пасьля таго, як іх адпусьцілі, забаранілі ўезд у краіну на некалькі гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Мяне хавалі ад расейскіх консулаў», — грамадзяніна Расеі лічылі зьніклым, а ён быў на АкрэсьцінаГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Журналістаў расейскай службы Радыё Свабода дэпартуюць зь БеларусіГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Лысы, на калені!» Журналіст ТАСС пасьля заявы Лукашэнкі пра пастановачныя фота апублікаваў сваю гісторыю зьбіцьця ў міліцыіГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Салдат наўмысна стрэліў у журналістку «Нашай нівы» зь 10 мэтраў. Справу яшчэ не завяліГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Жнівень-2020. Мы — сьведкі. „У галаве дзьве гематомы, а саджаюць у турму“. АБНАЎЛЯЕЦЦА