У страйкаме салігорскіх шахтароў паведамілі пра затрыманьне іх лідэра Анатоля Бокуна

Мітынг пратэсту ў Салігорску, 17 жніўня 2020 году.

24 жніўня быў затрыманы сустаршыня страйкавага камітэту «Беларуськалію» Анатоль Бокун.

На гэты момант ён знаходзіцца ў РАУС. Паводле наяўнай у нас інфармацыі, на ўсіх чальцоў страйкаму ААТ «Беларуськалій» будуць складзеныя пратаколы і заведзеныя справы за арганізацыю і ўдзел у «несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах».

Таксама з вартых даверу крыніц ёсьць інфармацыя, што ў бліжэйшы час чальцоў страйкаму пачнуць затрымліваць і дастаўляць у РАУС для далейшых разбораў, паведаміў страйкам ААТ «Беларуськалій».