На месца Караніка Лукашэнка прызначыў ягонага намесьніка Піневіча. Хто гэта?

Уладзімер Каранік абжываецца ў Горадні

Як паведамляе блізкі да прэс-службы Лукашэнкі Telegram-канал «Пул первого», выканаўцам абавязкаў міністра аховы здароўя прызначылі 52-гадовага Дзьмітрыя Піневіча — да таго ён быў першым намесьнікам міністра.

Дзьмітры Піневіч пачынаў кар’еру хірургам у менскай паліклініцы, стаў у 1999 годзе галоўным лекарам 6-й гарадзкой клінічнай лякарні, з 2002 да 2011 кіраваў камітэтам аховы здароўя Менгарвыканкаму. Апошнія 9 гадоў быў на пасадзе першага намесьніка міністра здароўя.

Таксама зьяўляецца старшынём мэдычнай і антыдопінгавай камісіі Нацыянальнага алімпійскага камітэту.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чым запомніўся Ўладзімер Каранік на пасадзе міністра аховы здароўя

Былога міністра аховы здароўя Ўладзімера Караніка Лукашэнка паставіў кіраваць Горадзенскім аблвыканкамам замест звольненага Ўладзімера Краўцова.