Зяленскі прысвоіў Міхалку званьне «Заслужаны артыст Украіны» 

Сяргей Міхалок

Беларускі музыка лідэр гуртоў BRUTTO, Ляпіс 98 (у мінулым «Ляпіс Трубяцкі») і Drezden Сяргей Міхалок атрымаў званьне заслужанага артыста Украіны.

Аб ўручэньні ўзнагароды абвясьціў прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі на Сафійскай плошчы ў Кіеве на сьвяткаваньні Дня незалежнасьці і ўручыў яе музыку асабіста ў рукі.

Пазьней Міхалок разьмясьціў здымак пасьведчаньня новага званьня ў сваім Фэйсбуку.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Рэжыму адназначна прыйшоў канец», — Анжаліка Агурбаш на акцыі пратэсту ля амбасады Беларусі ў Маскве