Лідэра гурту «Дай дарогу!» Юрыя Стыльскага вызвалілі з позвай у суд

Юры Стыльскі

Юры Стыльскі позна вечарам 22 жніўня выйшаў на свабоду. Пра гэта ён паведаміў у сваім Інстаграме.

«Сьмярджу ізалятарам, капец. 28-га суд, а так увогуле жывы, здаровы», — сказаў ён у story.

Юрыя Стыльскага затрымалі ў Берасьці 20 жніўня і адправілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня.

За апошнія дні гэта было другое затрыманьне Стыльскага: першы раз быў 15 жніўня, калі ён удзельнічаў у акцыі прыхільнікаў перамен у Берасьці. 16 жніўня яго выпусьцілі. Стыльскі тады сказаў людзям, якія яго сустракалі, што яму далі 12 сутак адміністрацыйнага арышту.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вядомы мастак і сябар Каардынацыйнай рады Ўладзімер Цэсьлер пакінуў Беларусь
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Акторы Купалаўскага тэатру адмаўляюцца паасобку сустракацца з дырэктарам, якога прызначылі замест Латушкі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 11 песень пратэставага лета: выйсьці на вуліцу, прагнаць таракана, разбурыць муры