Сябра Каардынацыйнай рады Максім Знак выйшаў са Сьледчага камітэту пасьля допыту

Максім Знак

21 жніўня яго выклікалі на допыт паводле крымінальнага артыкулу 361 за спробу «захопу дзяржаўнай улады, а таксама прычыненьня шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь».

«Усё ў парадку, далі тлумачэньні, ёсьць падпіска аб невыдаваньні, канструктыўна пагутарылі. Адказаў на ўсе пытаньні, спадзяюся, гэтага хопіць, каб разабрацца ў сытуацыі​», — сказаў Максім Знак па заканчэньні допыту ў Сьледчым камітэце.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік дыпляматыі Эўразьвязу адрэагаваў на крымінальную справу супраць Каардынацыйнай рады

На пытаньне, ці не паўплывае допыт на працу Каардынацыйнай рады, Максім Знак адказаў, што сёньня працягне працаваць у звыклым рэжыме.

На допыце ў камітэце застаецца яшчэ адзін сябра рады, Сяргей Дылеўскі.