Літоўскі міністар: вайсковыя вучэньні ў Беларусі накіраваныя ўнутр краіны ў мэтах прапаганды

Раймундас Карабліс

Міністар абароны Літвы Раймундас Карабліс заявіў, што на вайсковыя вучэньні ў Беларусі, якія праходзяць побач зь літоўскай мяжой, трэба рэагаваць спакойна: яны не зьяўляюцца пагрозай.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка: Войска на заходніх межах Беларусі прыведзенае ў поўную баявую гатоўнасьць

«А як мы павінны на гэта рэагаваць? Думаю, што спакойна, бо дзеяньні ў эскаляцыі сытуацыі зь беларускага боку накіраваныя ўнутр краіны ў мэтах прапаганды. Мабыць, яны толькі і чакаюць нашага адказу», — заявіў міністар у чацьвер у эфіры радыёстанцыі Žinių radijas.

Міністэрства абароны Беларусі паведаміла, што ў панядзелак пачынае вайсковыя вучэньні побач зь літоўскай мяжой. Лукашэнка ў нядзелю папярэдзіў пра пагрозу з боку NATO. Паўночнаатлянтычны альянс актыўнасьць каля беларускіх межаў зьняпраўдзіў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўніцтва NATO сочыць за сытуацыяй у Беларусі і зьняпраўджвае заявы Лукашэнкі