Віцэ-канцлер Нямеччыны выказаўся за адстаўку Лукашэнкі

Олаф Шольц

Міністар фінансаў, віцэ-канцлер ФРГ і кандыдат у канцлеры ад сацыял-дэмакратаў Олаф Шольц лічыць, што Аляксандр Лукашэнка павінен пакінуць сваю пасаду.

Пра гэта ён заявіў у сераду, 19 жніўня, у інтэрвію выданьням Funke Mediengruppe.

«Цяперашні кіраўнік Лукашэнка страціў усялякую легітымнасьць і павінен пайсьці ў адстаўку», — сказаў Шольц. Ён падкрэсьліў, што ЭЗ павінен мець на ўвазе імкненьне дэмакратычнага руху ў Беларусі мець «добрыя і дружалюбныя адносіны як з Расеяй, так і з Эўразьвязам».

«Мы павінны актыўна падтрымліваць працэс самастойнага вызваленьня грамадзян Беларусі. Гаворка не ідзе пра стварэньне новых сфэраў уплыву», — дадаў віцэ-канцлер Нямеччыны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Брытанскі экспэрт: Адносіны Эўразьвязу і Расеі занадта кепскія, каб супольна ладзіць круглы стол у Беларусі