У Гомлі прайшла акцыя пратэсту, якая скончылася канцэртам. ФОТА

Пратэстнае шэсьце ў Гомлі 19 жніўня

19 жніўня ў Гомлі чарговы раз прайшла акцыя пратэсту. Яе ўдзельнікі прайшліся маршам па цэнтры гораду — ад цырку праз плошчу і праспэкт Леніна да чыгуначнага вакзалу і па праспэкце Перамогі вярнуліся да цырку.

Каля цырку быў канцэрт і пачастункі — піцы, пячэньне, гарбата.

Адметнасьцю сёньняшняй акцыі былі людзі з чырвона-зялёнымі і савецкім сьцягам, якія ўступалі ў спрэчкі з пратэстоўцамі і расказвалі, як добра жыць у Беларусі.

Зь некаторых аўтамабіляў, якія праяжджалі паўз пляцоўку на цырку, ляцелі абразы ў бок пратэстоўцаў. Але пераважная большасьць аўтамабілістаў сыгналілі на знак падтрымкі.

Акцыя скончылася канцэртам. Каля 22.00 людзі пачыналі разыходзіцца.