У Горадні выпусьцілі ўсіх затрыманых падчас пратэстаў

Пратэсты ў Горадні

Горадзенскія актывісты заявілі пра тое, што ўсіх затрыманых падчас пасьлявыбарчых пратэстаў, вызвалілі.

Прадпрымальнік Васіль Яварчук, які займаўся сьпісам затрыманых у Горадні, паведаміў, што 19 жніўня вызвалілі Дзьмітрыя Ціта, давераную асобу Сьвятланы Ціханоўскай.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржаўная тэлевізія Горадні ўключыла жывую трансьляцыю акцыі пратэсту ў цэнтры гораду. ВІДЭА

Па ягоных зьвестках, яшчэ аднаго затрыманага Сяргея Рымшу выпусьцілі зь ізалятару некалькі дзён таму, але дакладнай інфармацыі пра апошняга, як і сувязі зь ім, няма.

Як раней паведамляў начальнік УУС Горадзенскага аблвыканкаму Вадзім Сіняўскі, на Ціта і Рымшу заведзеныя крымінальныя справы. Улады са спасылкай на міліцыю падчас аднаго зь мітынгаў абяцаліся спыніць крымінальны перасьлед.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Горадні на мітынг сабраліся каля 30 тысяч чалавек. ФОТА

Пакуль невядома, ці справы закрытыя, ці фігурантам толькі зьмянілі меру стрыманьня.