«Я ляжаў, а тры сьледчыя білі дубінкамі». Турыст з Расеі вызваліўся з турмы

Your browser doesn’t support HTML5

Мітынг на плошчы Леніна ў Горадні 17 жніўня сабраў 10-15 тысяч чалавек. Яго паказвалі па дзяржаўным тэлебачаньні ў жывым эфіры. Са сцэны выступіў жыхар Пецярбургу Аляксей Абрамаў, якога выпусьцілі паўтары гадзіны перад гэтым, дзякуючы патрабаваньням грамадзкасьці. Ён прыехаў у Горадню як турыст.

Затрымалі яго на мінулым тыдні, калі ён ішоў па вуліцы ў вышыванцы. Па ягоных словах, яго шматкроць зьбівалі і катавалі. Знайшлі пры ім 200 даляраў і дапытвалі, нібыта ён некаму плаціў грошы, каб дэстабілізаваць сытуацыю ў краіне.

Аляксей зьняў на сцэне разарваную сілавікамі вышыванку і паказаў вялікія сінякі на целе і руках. Яго трымалі ў зьняволеньні тыдзень і вызвалілі ўвечары 17 жніўня, пасьля таго як пратэстоўцы высунулі свае патрабаваньні да ўладаў.