На «Беларуськаліі» абвясьцілі бестэрміновы страйк

На цэнтральнай плошчы Салігорску пачаўся мітынг шахтароў. На плошчы сабраліся некалькі тысяч чалавек.

Выступіла прадстаўніца незалежнага прафсаюзу гарнякоў і паведаміла, што ад сёньняшняга дня ўсе 6 руднікоў «Беларуськалію» абвясьцілі бестэрміновы страйк.

Прадстаўніца незалежнага прафсаюзу кажа, што сьпісы ўсіх шахтароў, якія не падтрымаюць страйк і працягнуць працу, будуць вывешаныя на рудаўпраўленьнях.

Прэм’ер-міністар Раман Галоўчанка нібыта ўжо зьехаў з Салігорску і ня будзе выступаць.