«Ня бойцеся! Нас не пакінуць у бядзе», — штаб Ціханоўскай зьвярнуўся да страйкоўцаў

Марыя Мароз, начальніца штабу кандыдаткі ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай.

Кіраўніца штабу кандыдаткі на прэзыдэнта Сьвятланы Ціханоўскай зьвярнулася да страйкоцаў, якія дамагаюцца сумленных выбараў і спыненьня гвалту.

«У Беларусі ўжо створаны фонды дапамогі. Беларуская дыяспара таксама збірае сродкі па ўсім свеце. Нават Ілон Маск пытаецца: «Беларусь, чым дапамагчы?» Выбірайце прадстаўніка на сваім прадпрыемстве — ён звяртаецца ў нашу каардынацыйную раду штаба Святланы Ціханоўскай, які дасць інфармацыю як атрымаць дапамогу,— заявіла Мароз.

«Увесь сьвет замёр і з захапленьнем глядзіць на нас зараз! Вельмі шмат хто хоча далучыцца да нас, дакрануцца да таго, што цяпер у Беларусі творыцца гісторыя. Вялікая колькасць людзей па ўсім свеце хоча дапамагчы нам і ўнесьці свой уклад у здабыццё намі свабоды!».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рабочыя менскіх заводаў зноў выйшлі на вуліцы. СТРЫМ СВАБОДЫ