Трамп назваў сытуацыю ў Беларусі жахлівай

Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 17 жніўня назваў сытуацыю ў Беларусі жахлівай, паведамляе Reuters.

Паводле яго, Злучаныя Штаты пільна сочаць за сытуацыяй у Беларусі.

У Беларусі дзявяты дзень працягваюцца акцыі пратэсту. 16 жніўня на вуліцы Менску выйшлі некалькі соцень тысяч чалавек.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску адбыўся найбольшы мітынг у гісторыі Беларусі. ФОТА

Па ўсёй краіне шырацца страйкі і пратэсты рабочых.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Практычна на ўсіх прадпрыемствах ствараюцца страйкамы, — Беларускі незалежны прафсаюз

За першыя чатыры дні пратэстаў супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі затрымалі каля 7 тысяч чалавек. Прынамсі 2 пратэстоўцы загінулі, сотні чалавек атрымалі раненьні, цяжкія траўмы ў выніку страляніны, зьбіцьця і катаваньняў з боку АМАПу і іншых сілавых структураў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы: Падчас вулічных пратэстаў загінулі ня менш за пяць чалавек, сем — у крытычным стане