Намесьнік камандзіра АМАП сказаў, што ня хоча вайны, і заклікаў «ня даць разваліць краіну»

АМАП зьбівае чалавека падчас пратэстаў у Менску, 13 жніўня

Намесьнік камандзіра АМАПа Іван Юрко сёньня на афіцыйным мітынгу ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі на плошчы Незалежнасьці ў Менску заклікаў беларусаў «захоўваць разважлівасьць і не паддавацца на правакацыі, паведамляе БелТА.

«Я прашу ўсіх жыхароў Беларусі ня даць разваліць краіну, захаваць спакой, разважлівасьць. Не паддавайцеся на правакацыі», — заклікаў ён.

Іван Юрко зьвярнуў увагу, што «разам з адкрытымі сутыкненьнямі ідзе гнюсная вайна запалохваньня міліцыянтаў і іх сямейнікаў». «Мы ня хочам вайны. Увесь беларускі народ ня хоча вайны. Мы гэтую краіну не аддамо, таму што проста — любімых не прадаюць», — сказаў ён з трыбуны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жнівень-2020. Мы — сьведкі. „У галаве дзьве гематомы, а саджаюць у турму“. АБНАЎЛЯЕЦЦА

За першыя чатыры дні пратэстаў супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі затрымалі каля 7 тысяч чалавек. Прынамсі 2 пратэстоўцы загінулі, сотні чалавек атрымалі раненьні, цяжкія траўмы ў выніку страляніны, зьбіцьця і катаваньняў з боку АМАПу і іншых сілавых структур.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пхалі дубінку ў горла, білі ў вочы». Школьнік трапіў у кому пасьля нападу АМАПу. ВІДЭА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лепш вам гэтага ня бачыць». Людзі расказваюць пра гвалт АМАПу і катаваньні на Акрэсьціна
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пранікальнае раненьне ў грудзі, кулявыя раны вока». Што кажуць дактары пра пацярпелых ад сілавікоў