Лукашэнка зноў папрасіў Пуціна дапамагчы супрацьстаяць «зьнешнім пагрозам»

Аляксандар Лукашэнка

Адбылася новая тэлефонная размова кіраўнікоў Беларусі і Расеі, паведамляе БелТА.

Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін абмеркавалі сытуацыю ў Беларусі.

Удакладняецца, што абодва пацьвердзілі дамоўленасьць, што ў выпадку абвастрэньня сытуацыі па лніі вонкавых пагрозаў бакі будуць рэагаваць сумесна ў адпаведнасьці з палажэньнямі, прадугледжанымі Дамовай аб калектыўнай бясьпецы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: БелТА: Лукашэнка дамовіўся з Пуціным, што на першую ж просьбу Расея дапаможа ў арганізацыі бясьпекі Беларусі

Пра гэта Лукашэнка і Пуцін гаварылі і напярэдадні. Расейскі лідэр паабяцаў дапамогу ў выпадку вонкавай пагрозы Беларусі.