«За бацьку! За Беларусь!» На плошчы Незалежнасьці ў Менску пачынаецца мітынг у падтрымку Лукашэнкі

Праўладны мітынг на Плошчы незалежнасьці

На плошчы Незалежнасьці ў Менску некалькі сотняў чалавек, якія прыбылі на мітынг у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Дзясяткі аўтобусаў з розных абласьцей стаяць у прылеглых вуліцах.

Людзі стаяць каля Чырвонага касьцёла і ў іншых месцах з чырвона-зялёнымі сьцягамі, перадае карэспандэнт Свабоды. Плошчу абгарадзілі грузавікамі, малакавозамі, трактарамі. Стаіць гукаўзмацняльная машына. З праспэкта Незалежнасьці прапускаюць празь міліцэйскія пасты.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Белая Русь» арганізоўвае мітынг у падтрымку Лукашэнкі, людзей звозяць у Менск. ВІДЭА

Група прыблізна з паўсотні чалавек у цэнтры плошчы скандуюць: «За бацьку!», «За Беларусь!». Відаць афіцыйныя сьцягі і адзін расейскі.

На суседняй вуліцы Мясьнікова прыкладна 20 аўтобусаў зь Берасьцейскай вобласьці. Каля іх ходзяць добра апранутыя людзі зь дзяржаўнай сымболікай.