Новае відэа Associated Press пярэчыць афіцыйнай вэрсіі пра сьмерць Тарайкоўскага

Агенцтва Associated Press апублікавала відэазапіс, зроблены 10 жніўня 2020 году. На ім зьнятая сьмерць падчас пратэсту чалавека, якога пазналі як Аляксандра Тарайкоўскага.

На відэа відаць, як ён падае і потым ляжыць бяз руху, а спэцназаўцы ідуць проста на яго. Паводле афіцыйнай вэрсіі, у яго ў руках узарвалася выбуховая прылада, аднак нічога такога на відэа не відаць.

Асьцярожна, на відэа жорсткія кадры і нецэнзуршчына.

Your browser doesn’t support HTML5

Новае відэа таго, як загінуў Аляксандар Тарайкоўскі

Раней у Тэлеграм-каналах і на Эўрарадыё былі апублікаваныя відэа гібелі Тарайкоўскага зь іншага ракурсу.

Your browser doesn’t support HTML5

Меркаванае відэа гібелі Аляксандра Тарайкоўскага 10 жніўня

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ён мусіў жыць». Аляксандра Тарайкоўскага, які загінуў на Пушкінскай падчас разгону, сям’я шукала двое сутак
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску разьвіталіся з загінулым падчас пратэстаў Аляксандрам Тарайкоўскім. СТРЫМ СВАБОДЫ