Тысячы людзей пратэстуюць каля СІЗА ў Гомлі. ФОТА

Гомель

Некалькі тысяч жыхароў Гомля патрабуюць пад сьледчым ізалятарам вызваленьня арыштаваных. Яны скандуюць «Выпускай!» і «Верым, можам, пераможам!»

Людзі хадзілі на перамовы да начальніка сьледчага ізалятара. Ён сказаў, што 27 чалавек ня выпусьцяць, бо яны не падпісалі паперы, і гэтых людзей перавялі са сьледчага ізалятара ў ізалятар часовага ўтрыманьня.

Каля 20.30 з гомельскага ізалятара часовага ўтрыманьня адпусьцілі апошніх затрыманых на акцыях пратэсту, каля 30 чалавек. Многія моцна зьбітыя.