Аляксандра Тарайкоўскага пахаваюць на Заходніх могілках Менску

Разьвітаньне з Аляксандрам Тарайкоўскім у рытуальнай залі на вуліцы Альшэўскага закончылася. Труну вынесьлі, людзі стаялі на каленях, пляскалі, паказвалі знак вікторыі і выгукалі «Слава герою!», «Жыве Беларусь!»

Праз рытуальную залю прайшлі каля 800 чалавек, якія паклалі кветкі і вянкі. Каля труны былі бацька, сястра і іншыя сваякі, яны плакалі.

Людзі да іх не падыходзілі, бо працаўнікі рытуальнай залі папрасілі, каб не турбавалі сям’ю, мітынгу не было.

Пахаваюць Тарайкоўскага на Заходніх могілках Менску.