Футбаліст маскоўскага ЦСКА Ільля Шкурын заявіў, што ня будзе выступаць за зборную Беларусі, пакуль кіруе Лукашэнка

Гульня маскоўскага ЦСКА з Лякаматывам, 24 чэрвеня сёлета

На сваёй старонцы ў «Інстаграме» малады беларускі нападнік Ільля Шкурын, які цяпер выступае за расейскі клюб, разьмясьціў некалькі бел-чырвона-белых сымбаляў, вокліч «Жыве Беларусь» і напісаў, што адмаўляецца ад выступаў за зборную Беларусі.

«Аб пападаньні ў пашыраны сьпіс зборнай краіны зноў даведваюся праз сацыяльныя сеткі, таму свой адказ пішу таксама тут. Прадстаўляць інтарэсы нацыянальнай каманды я адмаўляюся да таго часу, пакуль дзейнічае рэжым Лукашэнкі. Жыве Беларусь!»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Футбаліст Мікалай Сігневіч: Ганаруся сваёй краінай і тым, што я беларус