Мэдычны цэнтар «​ЛОДЭ»​ паабяцаў бясплатна дапамагчы затрыманым 9–14 жніўня

Сьляды зьбіцьця ў чалавека, вызваленага 14 жніўня пасьля затрыманьня падчас пратэстаў

Пра гэта паведамілі ў Інстаграме менскага мэдцэнтру. Там гаворыцца, што такое рашэньне прыняў уласьнік і калектыў лекараў «​ЛОДЭ»​.

Колькасьць бясплатнай дапамогі будзе вызначаць лекар паводле характару атрыманых чалавекам траўмаў. «Мэдычны цэнтар „ЛОДЭ“ супраць гвалту ў любым яго выглядзе. Мы лечым чалавека, а не яго палітычныя погляды», — гаворыцца ў паведамленьні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Лепш вам гэтага ня бачыць». Людзі расказваюць пра гвалт АМАПу і катаваньні на Акрэсьціна

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Пранікальнае раненьне ў грудзі, кулявыя раны вока». Што кажуць дактары пра пацярпелых ад сілавікоў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Б’юць да страты прытомнасьці». Што адбываецца пасьля затрыманьня ў міліцыі