Журналісты дзяржаўных СМІ падрыхтавалі зварот да міністра: «Гэта ня фэйк, гэта — кліч сумленьня»

Параненая журналістка Натальля Лубнеўская, Менск, 10 жніўня 2020

Журналісты дзяржаўных СМІ стварылі афіцыйны зварот на адрас міністра інфармацыі, у якім падкрэсьлілі, што звальненьне іх калегаў — ня фэйк, а кліч сумленьня, піша Tut.by. І просяць дапамагчы ў вызваленьні затрыманых журналістаў, не пазбаўляць жыхароў краіны якаснай сувязі і не перашкаджаць працы навінавых парталаў.

Пад зваротам пакінулі подпісы больш за 40 чалавек, сярод іх больш за 10 супрацоўнікаў дзяржаўнага інфармагенцтва БЕЛТА.