Футбаліст Мікалай Сігневіч: Ганаруся сваёй краінай і тым, што я беларус

Мікалай Сігневіч (справа) у матчы зборнай Беларусі супарць Галяндыі, 2019 год

Беларускі нападнік вугорскага «Фэрэнцвараша» Мікалай Сігневіч прызнаўся, што яму балюча назіраць за тым, што адбываецца ў краіне.

«Апошнія некалькі дзён было вельмі балюча назіраць за тым, што адбываецца! Дзякуй усім неабыякавым, хто ня можа застацца ў баку! Мы супраць гвалту! Я ганаруся сваёй краінай! Ганаруся, што беларус!» — напісаў Сігневіч у Інстаграме.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чэмпіёнка сьвету ў мастацкай гімнастыцы Ганна Глазкова: спыніце гвалт супраць мірных людзей

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тэнісістка Вера Лапко: «Маё сэрца разрываецца на часткі. Беларусы, родныя, трымайцеся»