Консулам не даюць інфармацыі пра затрыманых грамадзянаў Украіны

Украінскія консулы ня маюць доступу да затрыманых у Менску праваабаронцаў, грамадзянаў Украіны.

Як паведамілі Свабодзе ў амбасадзе Ўкраіны ў Беларусі, украінскія дыпляматы паспрабавалі знайсьці затрыманых напярэдадні праваабаронцаў Канстанціна Равуцкага і Яўгена Васільева. Ім невядомае нават СІЗА, у якім тыя знаходзяцца.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На ўкраінскіх праваабаронцаў, затрыманых у Менску, завялі крымінальную справу

Равуцкі і Васільеў зьяўляюцца падазраванымі ў крымінальнай справе пра масавыя беспарадкі. Яны прыбылі ў Менск раніцай 12 жніўня, а ў сярэдзіне дня былі жорстка затрыманыя.