Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На ўкраінскіх праваабаронцаў, затрыманых у Менску, завялі крымінальную справу


Ілюстрацыйнае фота. Акцыя пратэсту ў Менску
Ілюстрацыйнае фота. Акцыя пратэсту ў Менску

Як расказала Свабодзе беларуская праваабаронца Тацяна Равяка, украінскія грамадзяне Канстанцін Равуцкі і Яўген Васільеў, затрыманыя сёньня ў Менску, падазраюцца ў крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Менску 10–12 жніўня.

У рамках расьсьледаваньня быў праведзены ператрус у кватэры Тацяны Равякі, дзе яе ўкраінскія калегі і сябры спыніліся раніцай 12 жніўня.

Сьледчыя забралі кампутар Канстанціна Равуцкага, украінскі пашпарт Яўгена Васільева і іншыя рэчы.

Рашэньне аб ператрусе было падпісанае пракурорам Савецкага раёну Менску.

Паводле зьвестак Тацяны Равякі, украінцы знаходзяцца ў адным са сьледчых ізалятараў. Пра затрыманьне цэнтар «Вясна» паведаміў пасольству Ўкраіны ў Менску.

Справа грунтуецца на падзеях у Менску, якія пачаліся 10 жніўня і якія ўлады называюць масавымі беспарадкамі, сказала спадарыня Равяка:

«Яны мае сябры, мы разам вучыліся на праваабарончых курсах. Яны прыехалі толькі сёньня ў Беларусь, папілі кавы, пайшлі гуляць і былі затрыманыя. Яны не маглі ўдзельнічаць і ня ўдзельнічалі ні ў якіх беспарадках». Абодва ўкраінцы прыбылі ў Беларусь з праваабарончай арганізацыі «Усход-SOS» у рамках місіі па дапамозе беларускім калегам, якія маюць шмат працы ў сувязі з арыштамі грамадзян у часе масавых пратэстаў з нагоды прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня.

«Яны прыбылі да нас у цяжкі час, каб падтрымаць нас, таму што ў праваабаронцаў гэта прынята. Мы таксама наведвалі Ўкраіну і іншыя краіны ў аналягічны час», — кажа Равяка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG