Пратэст і разгон у Гомлі вечарам 12 жніўня. ФОТА

У Гомлі вечарам 12 жніўня праходзіла акцыя пратэсту. Адна частка людзей, каля 500 чалавек, стаяла на пляцоўцы каля цырку. Другая частка, чалавек 200, пайшла калёнай па Савецкай у бок гіпэрмаркету «Карона».

Людзі, якія стаялі ля цырку, вырашылі пайсьці на плошчу Леніна. Калі яны ішлі на плошчу, туды ж паехалі вайсковыя грузавікі. Людзі пайшлі назад, на пляцоўку каля цырку. Яны несьлі бел-чырвона-белы сьцяг на пачатку калёны і скандавалі: «Жыве Беларусь!».

На скрыжаваньні вуліц Савецкай і Камсамольскай на іх напалі вайскоўцы ўнутраных войскаў МУС з часткі 5525. Людзей пачалі разганяць і хапаць.